Kamentar

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку

img
Дзяржаўны сцяг Беларусі і сцяг Еўразвязу. Фота: LookByMedia

Зянон Пазняк упэўнены, што заходнім палітыкам варта весці перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, таргавацца і мяняць санкцыі на вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў. Пра гэта ён заявіў у эфіры «Белсату», каментуючы званок прэзідэнта Францыі ў Менск.