Адзіны кандыдат у прэзідэнты ад апазіцыі 2006 года, палітык і кіраўнік Вольнага Беларускага ўніверсітэту Аляксандр Мілінкевіч патрапіў у рэанімацыю пасля аперацыі ў лістападзе 2025 года і з таго часу знаходзіўся ў лякарнях. Але па дапамогу ягоная жонка Іна Кулей звярнулася толькі цяпер, патлумачыўшы, што расходы выходзяць за межы іх магчымасцяў. І людзі адгукнуліся: патрэбная сума ў больш як 28 тысячаў еўраў была сабраная вельмі хутка - за тры дні.