Былы палітвязень, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі выступіў падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве 29 траўня. Ён распавёў пра вяртанне да вольнага жыцця, настроі вязняў у калоніі (і не толькі палітычных), якія сведчаць пра тое, што беларусы не падтрымліваюць ні Аляксандра Лукашэнку, ні вайну ва Украіне. Пра тое, як збіваюць за кратамі за беларускую мову і «святло ў канцы тунэлю», якое ўжо бачнае. Перадаем галоўныя думкі праваабаронцы.