Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Доналда Трампа пачала падрыхтоўку да магчымага выпуску новай банкноты наміналам 250 долараў, на якой можа з’явіцца партрэт кіраўніка дзяржавы. Аднак для гэтага Кангрэсу спачатку давядзецца змяніць дзейнае заканадаўства, якое забараняе размяшчаць на амерыканскіх грашовых знаках выявы жывых людзей, паведамляе BBC.