Расея не дапусціць каляровых рэвалюцыяў і будзе дапамагаць у гэтым іншым краінам. Пра гэта заявіў сакратар Савету бяспекі Расеі Сяргей Шайгу. Тым часам кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў правёў 26–27 траўня ў Магілёве вучэнні для жорсткага разгону пратэстаў. Да чаго рыхтуюцца сілавікі і ці могуць быць пратэсты ў Беларусі, «Белсат» абмеркаваў у эфіры з прадстаўніком BELPOL Уладзімірам Жыгарам.