Naviny

Ва Украіне папярэдзілі пра рызыку новых правакацыяў з тэрыторыі Беларусі

Прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка
Прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка. Фота: ДПСУ

На тэрыторыі Беларусі цяпер няма расейскіх ударных груповак, аднак пагроза для Украіны з паўночнага напрамку захоўваецца. Пра гэта ў інтэрв’ю ўкраінскай службе Радыё Свабода заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.