Vajna

Калі Беларусь нападзе на Украіну, ЗСУ ўжо маюць 500 цэляў. Куды будуць біць?

Робэрт Броўдзі і бацькі Птахаў Мадзяра
Камандзір Сілаў беспілотных сістэмаў Украіны Робэрт Броўдзі, вядомы пад пазыўным Мадзяр, з саслужыўцамі, якіх ён называе бацькамі Птахаў Мадзяра. Злева направа: пазыўныя Хасан, Ахілес, Мадзяр, Зямляк, Верас, Кліма. Украіна. 21 студзеня 2026 года. Фота: МАДЯР / Telegram

Сілы беспілотных сістэмаў Украіны ведаюць паўтысячы цэляў у Беларусі. Куды менавіта будуць біць, не кажуць. «Белсат» спытаў экспертаў, што будзе, калі Беларусь нападзе на Украіну або калі Расея паўторыць напад з тэрыторыі Беларусі.