Kamentar

«Лукашэнка кусае локці». Што азначае візіт Ціханоўскай ва Украіну і чаму Кіеў мяняе палітыку датычна Беларусі

Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: прэс-служба Уладзіміра Зяленскага

Візіт Святланы Ціханоўскай ва Украіну зрабіўся, магчыма, галоўнай зменай у стасунках паміж Кіевам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі за ўвесь час пасля 2020 года. Украіна не толькі прыняла Ціханоўскую на высокім узроўні, але і абвясціла пра стварэнне спецыяльнай міжведамаснай групы датычна Беларусі. Пра тое, чаму Кіеў пастанавіў змяніць падыход, як гэта ўспрымае Лукашэнка і ці здольная Беларусь стацца часткаю будучай архітэктуры бяспекі ў рэгіёне, у эфіры «Студыі Белсат» расказаў палітолаг Рыгор Ніжнікаў з Фінскага інстытуту міжнародных стасункаў.