Дыскусія пра змену стратэгіі і магчымасць перамоваў з Лукашэнкам чарговы раз скалыхнула беларускую дэмакратычную супольнасць. Гэтым разам з падачы Марыі Калеснікавай. Што дапаможа спыніць рэпрэсіі і вызваліць людзей, якія крокі здольныя прывесці грамадства да Новай Беларусі і ці магчымыя перамовы з Лукашэнкам. Пра гэта мы паразмаўлялі з палітыкамі і экспертам.