Naviny

Аляксандру Мілінкевічу патрэбная дапамога – адкрыты збор на рэабілітацыю

Аляксандр Мілінкевіч
Аляксандр Мілінкевіч. Фота: zrzutka.pl

Жонка палітыка Аляксандра Мілінкевіча Іна Кулей апублікавала ў «Фэйсбуку» допіс з просьбаю дапамагчы. Спадар Аляксандр з восені застаецца ў лякарні, перажыў аперацыю і некалькі інфекцыяў. Цяпер патрэбныя сродкі на рэабілітацыю.