Naviny

Ціханоўская ў Кіеве ўшанавала памяць Жызнеўскага, Шарамета і беларускіх ваяроў

Святлана Ціханоўская і чальцы дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі на Майдане Незалежнасці
Святлана Ціханоўская і чальцы дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі на Майдане Незалежнасці. Кіеў, Украіна. 26 траўня 2026 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў са Святланай Ціханоўскай на чале 26 траўня працягнула ўкраінскі візіт. Раніцай дэлегацыя наведала месцы ў Кіеве, звязаныя з ушанаваннем памяці беларусаў.