Shuflyadka

Да 310 долараў за содні: колькі каштуе адпачыць у санаторыях Беларусі і ці ёсць пуцёўкі на лета?

img
Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўляльны цэнтр «Ветразь» у Віцебскай вобласці, Беларусь. Фота: sanatorii.by

Штогод беларусы, якія хочуць адпачыць у беларускіх санаторыях, сутыкаюцца з адной і той жа сітуацыяй: задоўга да пачатку летняга сезону ўсе пуцёўкі разбіраюць расейцы. Яшчэ адна праблема на шляху да аздараўлення – неадпаведнасць кошту адпачынку заробкам. Паглядзелі, як выглядае сітуацыя сёлета – ці ёсць яшчэ вольныя месцы і колькі давядзецца за іх заплаціць.