У Барысаве мужчына і жанчына ехалі ў таксоўцы з дзіцем ды заснулі. У канцы маршруту таксоўца паспрабавала іх абудзіць, на што пасажыры адрэагавалі агрэсіўна і моцна збілі кіроўцу. Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 10 траўня, паведамляе «Онлайнер».