Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за зборную Польшчы, завяршыла паўгадавы трэнавальны сезон у ЗША і вярнулася ў Польшчу. У эфіры «Раніцы з «Белсатам» яна апавяла, да чаго рыхтавалася ў ЗША, анансавала свой трэнерскі праект, а таксама дала парады тым, хто хоча пачаць бегаць.