ЗША збіраюцца дамагчыся істотных паслабленняў датычна імпарту беларускіх калійных угнаенняў. Спецпасланнік Доналда Трампа Джон Коўл накіраваў лісты да ўрадаў Польшчы, Украіны і Літвы з прапановай разгледзіць магчымасць транзіту ўгнаенняў па іх тэрыторыі. Амерыканіст і эксперт Агенцыі еўраатлантычнай супрацы Антон Пянькоўскі пракаментаваў для «Белсату» магчымыя наступствы гэтага.