Naviny

«Людзі забываюць пра абарону дэмакратыі»: Ціханоўская прамовіла на GLOBSEC Forum

img
Святлана Ціханоўская на GLOBSEC Forum. Прага, Чэхія. 22 траўня 2026 года. Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Святлана Ціханоўская выступіла з прамоваю на сесіі «Утрыманне лініі дэмакратычнай устойлівасці» на GLOBSEC Forum у Празе. Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінету адзначыла, што «ніводнае па-сапраўднаму дэмакратычнае грамадства, дзе кожны адчувае адказнасць, не можа быць разбуранае звонку».