Другі дзень Ⅲ Кангрэса аб палітзняволеных у Беларусі распачаўся з прапановы змяніць сам падыход да міжнароднай размовы пра Беларусь. Прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар прадставіў даклад, у якім аўтары настойваюць: краіну трэба разглядаць не толькі праз колькасць палітвязняў, а праз усю сістэму рэпрэсій – ад турэмных прысудаў і «экстрэмісцкіх» спісаў да завочных судоў, ануляваных дакументаў, пераследу сваякоў і немагчымасці бяспечна вярнуцца дадому. «Белсат» расказвае, пра што канкрэтна ідзе гаворка ў дакладзе.