рэпартаж

«Прыйдзіце, паглядзіце, запомніце!» У Дзень салідарнасці з палітвязнямі беларусы зладзілі ў Варшаве акцыю «#67»

Акцыя салідарнасці да Дня палітвязняў, якую зладзіла Беларуская асацыяцыя палітвязняў «ДаВолі». Варшава, Польшча. 21 траўня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Акцыя салідарнасці да Дня палітвязняў, якую зладзіла Беларуская асацыяцыя палітвязняў «ДаВолі». Варшава, Польшча. 21 траўня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

21 траўня насупраць Офісу Еўрапарламенту ў Варшаве беларусы зладзілі акцыю салідарнасці з палітвязнямі, усталяваўшы на вуліцы Сьвентакшыскай інсталяцыю «#67» – з чорна-белымі партрэтамі палітычных зняволеных, прымацаванымі да стэндаў з кратамі. Прадстаўнікі Еўрапарламенту перадалі ўдзельнікам акцыі заяву з нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі. «Белсат» быў сведкам падзеі.