BELPOL выкрыў больш за 100 беларускіх шпіёнаў, якія працуюць альбо працавалі ў апошнія гады пад дыпламатычным прыкрыццём у 40 дзяржавах. Аказалася, што самая вялікая сетка – у Расеі. Гэтыя людзі як дыпламаты могуць адказваць за гуманітарныя пытанні, правы чалавека і нават ахову здароўя. Расказваем галоўнае з расследавання.