Naviny

Польская паліцыя раскрыла сваю версію здарэння з параненым беларусам. У Беларусі справай заняўся СК

Аўтамабіль на якім, як сцвярджаецца, ехаў падстрэлены ў Польшчы беларус. Крыніца: «Беларусь 1»
Аўтамабіль на якім, як сцвярджаецца, ехаў падстрэлены ў Польшчы беларус. Крыніца: «Беларусь 1»

Пакуль у Беларусі прапаганда, Міністэрства замежных справаў і Следчы камітэт заяўляюць пра нібыта беспадстаўнае раненне ў Польшчы беларускага кіроўцы, мы знайшлі навіну польскіх медыяў з апісаннем здарэння. І іх версія адрозніваецца ад таго, што кажуць у Беларусі.