Праваабарончы цэнтр «Вясна» прысвяціў сёлетні Дзень палітвязняў, які адзначаецца 21 траўня ў гадавіну забойства палітзняволенага Вітольда Ашурка, тэме свабоды ад катаванняў і жорсткага абыходжання. «Белсат» з гэтай нагоды пагутарыў з псіхолагам Наталляй Скібскай пра тое, якія дзеянні можна ацэньваць як катаванні, які ўплыў на чалавечую псіхіку яны аказваюць, адкуль у беларускім грамадстве бяруцца каты і як далей жыць побач з імі.