Мінабароны Беларусі запэўнівала, што трэнаванні з ядравай зброяй, якія пачаліся 18 траўня, «не накіраваныя супраць трэціх краінаў і не нясуць пагрозаў бяспекі ў рэгіёне». Палітычны аналітык Валер Карбалевіч у эфіры «Белсату» назваў вучэнні інфармацыйна-псіхалагічнай спецаперацыяй і элементам запужвання суседзяў.