Naviny

Качанава: Лукашэнка вырашыў адсочваць «недакладную інфармацыю» ў TikTok, будзе адказнасць

Наталля Качанава
Наталля Качанава на экране смартфона. Калаж з фота: Sb.by; Jakub Zerdzicki / Pexels

Як мінімум месяц Качанава прасоўвала ўвядзенне адказнасці за «недакладную інфармацыю» ў зваротах грамадзянаў да ўлады праз сацсеткі. Мяркуючы па сказаным ёй, яна нарэшце атрымала згоду Лукашэнкі – будуць новыя пакаранні.