16-17 траўня ў Менску прайшоў маштабны хрысціянскі фестываль з удзелам амерыканскага місіянера Фрэнкліна Грэяма. Удзельнікамі сталіся, паводле ацэнак самога евангеліста, звыш 30 000 чалавек (тут і тут). Нягледзячы на рэлігійны характар, падзея мела і падкрэсленую палітычную падаплёку. Аб арганізацыі «Фестывалю Надзеі» ў сценах «Чыжоўка-Арэны» маглі дамаўляцца на самым версе. Мы распыталі ў адмыслоўцаў, якія вынікі для Беларусі мае і яшчэ можа прынесці гэты фестываль.