Пасля падзення ў першым квартале эканоміка ўсё ж выйшла ў плюс у студзені – красавіку, хаця плюс той зусім малы: 0,2 %. ВУП цягне ўніз адна з найбуйнейшых галінаў – апрацоўчая прамысловасць, а таксама будаўніцтва. Экспертка Настасся Лузгіна растлумачыла «Белсату», што адбываецца з беларускай эканомікай.