Пяць гадоў таму, 18 траўня 2021 года, сілавікі прыйшлі з ператрусам у рэдакцыю TUT.BY. Пасля гэтага адно з найбуйнейшых беларускіх медыяў перастала існаваць. 15 яго працаўнікоў былі затрыманыя. У гадавіну тых падзеяў былая палітзняволеная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава ў сваім допісе ў сацсетках нагадвае, што дагэтуль за кратамі застаецца генеральная дырэктарка кампаніі Людміла Чэкіна.