Naviny

Услед за памаранчавым узроўнем небяспекі – жоўты: у аўторак 19 траўня будзе вельмі спякотна

Від на праспект Незалежнасці ў Менску
Від на праспект Незалежнасці ў Менску, Беларусь. Фота: LookByMedia

У Беларусі зноў небяспечнае надвор’е. Калі ў панядзелак 18 траўня яно было «памаранчавым» праз рызыку тарнада, то наступным днём, у аўторак 19 траўня, сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі праз вельмі высокія тэмпературы паветра.