Naviny

Расея заявіла пра сотні збітых дронаў падчас атакі на Маскву

Пашкоджаны ў выніку атакі дронаў шматпавярховік у Падмаскоўі. Фота: Воробьев LIVE / Telegram
Пашкоджаны ў выніку атакі дронаў шматпавярховік у Падмаскоўі. Фота: Воробьев LIVE / Telegram

У ноч на 17 траўня маскоўскі рэгіён зазнаў адну з найбуйнейшых атак беспілотнікаў за апошні год. Пра гэта заявілі ўлады Расеі пасля серыі выбухаў і пажараў у Падмаскоўі і каля Масквы.