Naviny

Зяленскі: дзеянні РФ у Прыднястроўі ствараюць беспасярэднюю пагрозу бяспецы

Святкаванне 30-годдзя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Фота: novostipmr.com
Святкаванне 30-годдзя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Фота: novostipmr.com

Украіна разам з Малдовай каардынуе дзеянні ў адказ на магчымую эскалацыю расейскага ўплыву ў рэгіёне Прыднястроўя. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з нагоды спрашчэння Масквою атрымання грамадзянства для жыхароў Прыднястроўя. Гэта можа сведчыць пра спробу ўзмацнення кантролю над непрызнаным рэгіёнам.