Пытанні наконт празрыстасці ўзнялі, сярод іншых, апазіцыянеры Валер Цапкала і Дзмітрый Балкунец. Дасудовае расследаванне аб магчымым падманным вядзенні фінансавага ўліку ў публічнай установе «Цэнтр права і дэмакратыі» распачала Генеральная пракуратура Літвы. Арганізацыя займалася прававой дапамогай беларусам, якія пацярпелі ад парушэнняў правоў чалавека. Кіраваў ёю літоўскі еўрадэпутат Дайнюс Жалімас, а заснавальнікам быў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Пра гэта паведамляе BNS.