Сенат Польшчы рэзка скараціў фінансаванне польскіх меншасцяў за мяжой. Аднымі з найбольш пацярпелых аказаліся праекты, звязаныя з Беларуссю: датацыі для парталу Саюзу палякаў Беларусі Portalzpb.pl і часопісу Magazyn Polski зменшыліся амаль у чатыры разы. Пра гэта піша польскае выданне Rzeczpospolita.