На выбарах Каардынацыйнай рады IV склікання яўка за два дні галасавання не перавысіла і тысячы чалавек. Тым часам сілавікі выдаткоўваюць шмат сілаў і сродкаў на тое, каб сарваць галасаванне, расказаў на прэс-канферэнцыі адказны за тэхнічную частку Павел Лібер.