Naviny

Будрыс: ЗША «чыняць ціск» на Літву, намагаючыся аднавіць транзіт беларускага калію

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс
Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс. Вільня, Літва. 25 студзеня 2026 года. Фота: Белсат

ЗША чыняць ціск на Літву, дамагаючыся аднаўлення транзіту беларускіх калійных угнаенняў праз яе тэрыторыю. Пра гэта, як паведамляе LRT са спасылкай на агенцтва BNS, заявіў міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс на закрытай сустрэчы з фракцыяй сацыял-дэмакратаў.