Суд Еуразвязу адмяніў санкцыі супраць расейскага мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева, уведзеныя праз ягоныя сувязі з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Суд прыйшоў да высновы, што Рада ЕЗ не даказала, што на момант падаўжэння абмежаванняў у лютым 2025 года бізнесмен працягваў падтрымліваць беларускія ўлады або атрымліваць выгаду ад адносінаў з імі. Рашэнне суда было апублікаванае 13 мая.