Святлана Ціханоўская і Джон Коўл паведамілі, што паразмаўлялі праз тэлефон. Падрабязнасцяў – вобмаль. Паводле Ціханоўскай, яна дзякавала за вызваленне палітвязняў, а Коўл напісаў, што падзякаваў за «сталае падтрыманне нашых высілкаў».