Analityka

«Ствараецца нейкі абменны фонд». Навошта КДБ паказаў «літоўскага шпіёна»

Грамадзянін Літвы Міраславас Троцкіс, затрыманы супрацоўнікамі КДБ. Скрыншот: ont.by
Грамадзянін Літвы Міраславас Троцкіс, затрыманы супрацоўнікамі КДБ. Скрыншот: ont.by

Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне паказала сюжэт пра грамадзяніна Літвы Міраславаса Троцкіса, які асуджаны ў Беларусі на 15 гадоў пазбаўлення волі нібыта за шпіянаж і агентурную дзейнасць. Відэа выклікае пытанні, а знятае яно было для таго, каб менскія ўлады маглі паказаць «абменны фонд» або паспрабаваць прымусіць Літву да дыялогу, мяркуюць эксперты.