У Вільні 12 траўня прайшла інаўгурацыя інфармацыйнага пункту Рады Еўропы для беларусаў. Напярэдадні генеральны сакратар арганізацыі, адной з ключавых інстытуцыяў кантыненту абароне правоў чалавека, Ален Бэрсэ даў інтэрв’ю «Белсату», у якім расказаў, чым новы пункт можа быць карысны беларусам і чаму Рада Еўропы разглядае беларускі выпадак асобна ад расейскага.