Апошнія два гады ў Менску назіраецца зніжэнне актыўнасці пакупнікоў, але цана квадратнага метра працягвае расці. Пры гэтым расейцы стабільна купляюць 140–145 кватэр у квартал. Такія звесткі прыводзіць Нацыянальнае кадастравае агенцтва.