Naviny

Кацярына Андрэева папрасіла Джона Коўла дапамагчы вызваліць ейнага мужа Ігара Ільяша

img
Ігар Ільяш перад судом над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 года. Фота: Белсат

Беларуская журналістка і былая палітзняволеная Кацярына Андрэева запісала відэазварот да спецыяльнага пасланніка ЗША ў справах Беларусі Джона Коўла. Ён апублікаваны ў «X». Андрэева папрасіла дапамагчы як мага хутчэй вызваліць з-за кратаў у Беларусі ейнага мужа, палітвязня, журналіста Ігара Ільяша.