У красавіку гадавая інфляцыя ў Беларусі склала 5,4 % – столькі ж, колькі і ў сакавіку. Тады шпарчэй за ўсё даражэлі харчы, а цяпер – паслугі. Акрамя таго, заўважна растуць цэны і тарыфы, якія рэгулюе дзяржава.