рэпартаж

«Я веру ў містыку літаратуры». Алена Германовіч прэзентавала ў Варшаве сваю кнігу «Страшна і смешна»

Журналістка і пісьменніца Алена Германовіч падчас аўтарскай сустрэчы ў Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 10 траўня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Журналістка і пісьменніца Алена Германовіч падчас аўтарскай сустрэчы ў Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 10 траўня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Беларуская журналістка з Гомля Алена Германовіч прэзентавала 10 траўня ў варшаўскім Музеі вольнай Беларусі сваю дэбютную кнігу «Страшна і смешна». Калі пісьменніца чытала свае творы ўголас – дыктафоны бралі паўзу, а ў зале сама сабой уключалася музейная кававарка. «Белсат» пабываў на прэзентацыі.