Kamentar

«А што тут такога?» У КР усцешыліся рэкламаю выбараў у расейскага блогера Варламава

img
Рэклама выбараў у КР ад блогера Іллі Варламава. Скрыншот: varlamov / YouTube

У выбарчай камісіі не ведаюць, хто замовіў рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду ў расейскага блогера Іллі Варламава. Пра гэта «Белсату» паведаміла старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька. У камісіі не плануюць высвятляць, хто гэта зрабіў, і нічога дрэннага ў такой ідэі не бачаць.