Naviny

«Адмовіцца немагчыма». Менскі гарвыканкам – пра вучэбна-палявыя зборы для дзесяцікласнікаў

Супольныя вучэбна-палявыя зборы навучэнцаў кадэцкіх вучэльняў. 2023 год. Фота: belkadet.by
Супольныя вучэбна-палявыя зборы навучэнцаў кадэцкіх вучэльняў. 2023 год. Фота: belkadet.by

З 25 траўня ў Беларусі пачынаюцца вучэбна-палявыя зборы для дзесяцікласнікаў. Намесніца старшыні камітэту адукацыі Менскага гарвыканкаму Вольга Смірнова апавяла, як яны будуць праходзіць і ці можна ад іх адмовіцца, піша Smartpress са спасылкаю на тэлеканал СТВ.