Naviny

«Так прыемна!» Трамп падзякаваў Лукашэнку за сяброўства і супрацу

Доналд Трамп
Доналд Трамп у міжнародным аэрапорце Маямі падчас сустрэчы з прадстаўнікамі медыяў 27 сакавіка 2026 года, Маямі, штат Флорыда. Фота: Nathan Howard / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп апублікаваў у сацсетцы Truth Social допіс, у якім выказаўся пра вызваленне палітзняволенага беларускага журналіста Анджэя Пачобута. У канцы амерыканскі лідар выказаў удзячнасць Аляксандру Лукашэнку.