Merkavanni

Нашыя людзі сярод вертухаяў

Калючы дрот. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik
Калючы дрот. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

Усім прывітанні, спадарства! Я зноў расчахліў сваё пяро і тэму падабраў з аднаго боку слізкую, з іншага – вельмі жыццесцвярджальную. Пісаць буду пра добрых працаўнікоў зонаў і турмаў, бо такія ёсць, а пра іх ніхто не распавядае.