Поўнамаштабная вайна ва Украіне трывае 1535 дзён. Расея нібыта хацела спынення агню, каб адсвяткаваць Дзень перамогі, але калі прыйшоў час абвешчанага замірэння, агонь не спыніўся. «Белсат» расказвае, што пішуць пра баявыя дзеянні 8 траўня – у 81-ую гадавіну сканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе.