Naviny

Кацярына Андрэева наведала паказ фільму паводле ейнай з мужам гісторыі кахання

Кацярына Андрэева і рэжысёрка фільму «Пад шэрым небам» Мара Тамковіч
Кацярына Андрэева і рэжысёрка фільму «Пад шэрым небам» Мара Тамковіч, 7 траўня 2026 года, Варшава. Фота: Белсат

У Варшаве адбыўся адмысловы паказ фільму Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», падчас якога прайшла і сустрэча з журналісткаю Кацярынай Андрэевай. Гісторыя былой палітзняволенай і ейнага мужа Ігара Ільяша натхніла на стварэнне кінакарціны.