Naviny

У ЗША апублікавалі меркаваную перадсмяротную запіску Джэфры Эпштэйна

Меркаваная перадсмяротная запіска Эпштэйна
Меркаваная перадсмяротная запіска Эпштэйна. Фота: US District Court – Southern District of New York

Федэральны суд у Нью-Ёрку рассакрэціў дакумент, які называюць магчымай перадсмяротнай запіскай фінансіста Джэфры Эпштэйна, абвінавачанага ў сексуальнай эксплуатацыі непаўналетніх. Рашэнне прыняў акруговы суддзя Кенэт Карас па запыце The New York Times, піша Reuters.