Gistoryi

Уладальнік крамы Kropka ў Вільні – пра бізнес па-беларуску ў эміграцыі

Сузаснавальнік прасторы Kropka ў Вільні і былы палітвязень Зміцер Фурманаў
Сузаснавальнік прасторы Kropka ў Вільні і былы палітвязень Зміцер Фурманаў. Вільня, Літва. 20 лютага 2026 года. Фота: Белсат

У Вільні працуе беларуская прастора Kropka – крама-майстэрня і культурная пляцоўка. Тут прадаюць адзенне, аксесуары і мерч беларускіх брэндаў, а таксама праводзяць сустрэчы і імпрэзы. Праект адкрыў былы палітвязень Зміцер Фурманаў са сваёю жонкай Вольгай – у інтэрв’ю «Белсату» ён расказаў, колькі каштаваў запуск, чаму бізнес пакуль працуе амаль у нуль і з якімі цяжкасцямі сутыкаецца.