Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў рэжым цішыні з паўночы 6 траўня. Аднак ужо з першых хвілінаў гэтага дня ва ўкраінскіх гарадах прагучалі выбухі – прыляцелі расейскія беспілотнікі і ракеты, запушчаныя яшчэ ў аўторак, 5 траўня.